Dec 06, 2013 11:34
Кропля дажджу, адарваная ад Хмары...
Яна ляціць...
Акіян усё бліжэй і бліжэй...
Аднак, ёсць гэтае бясконцае імгненнье...
Вечнае імгненнье...
Паміж было і будзе...
Якое ёсць, было і будзе...
Ёсць сяброўкі, якія таксама ў гэтым імгненьні...
І можна крычэць пра не справядлівасць...
Можна думаць, што і іншыя такія ж як і ты...
А можна піць чыстае імгненнье...
Можна адкрыцца Імгненнью...
І адкрыцьцём прыдзе Вечнасць...
І адркыцьцём прыдзе і Неба, і Мора, і Паветра...
І вось ты ўжо і Неба, і Мора, і Паветра...
І кроплі дажджу...
Ты зьзяеш на сонцы і сонца зьзяе праз цябе...
І хіба так не было?...
І адбітак Сусвету ў тваім сэрцы...
І тваё сэрца адбіваецца ў Сусьвеце...
І хіба гэтак не было?...
І няма ўжо ні Цябер, ні Было, ні Будзе...
І нехта скажа: гэта Сьмерць...
А нехта скажа: гэта Жыцьцё...
Але кропля ўжо не належыць словам...
Яна стала спрадвецным Акіянам Часу...