мова і рэчаіснае

Oct 21, 2013 15:12

Тое, што жадаеш сказаць не тое самае, што скажаш.
Мова аказвае супраціў.
Унікальнасць мовы ў яе абагульненасці.
Фраза накладваецца на наш вопыт і гэтак мы ствараем сэнс.
Але, калі наш вопыт не знаходзіць свайго месца ў мове.
Калі мова аказвае супраціў вопыту.
Я хачу сказаць пра Рэчаіснаіснасьць.
Аднак мой вопыт Рэчаіснасці выходізць за межы простых рэчаў.
Рэчаіснасьць для навукоўца не тая ж Рэчаіснасьць, што для філосафа.
Вопыт -- унікальны, мова -- не.
Рэчаіснасць адкрытая насустрач нашаму ўспрыманьню.
Але яна адкрытая як мноства скіраваных на чалавека стымулаў.
Як сукупнасць стымулаў рознай інтэнсіўнасьці.
Таму вопыт Рэчаіснасці чалавека залежыць ад здольнасці рэагаваць на стымулы рознай інтэнсіўнасьці.
Чым больш вытанчана ўспрыманьне -- ты больш насычаны вопыт Рэчаіснасці і яе вобраз.
Але, сказаць Рэчаіснасць -- сказаць рэчы існуюць. Гэта існаваньне рэчаў.
І ніякага працэссу, ніякага ўспрыманьня, ніякіх стымулаў і рэакцыяў.
Унікальнасць чалавечага кантакта з бытным і сутным, мова прыхоўвае ў кантакце з абагульненым і ўведзеным у сказ.
Previous post Next post
Up