Алег Мінкін

Jun 25, 2013 10:13

Люблю вершы Алега Мінкіна. Усе. Няшмат паэтаў-сучаснікаў, чые вершы -- усе да аднаго -- кладуцца і на сэрца, і на розум. І якія хочацца чытаць і перачытваць. Алег Мінкін -- паэт сваеасаблівы, тонкі, у вершах якога лірыка перанізана філасофіяй. Яго творы не пакідаюць месца раўнадушшу.

Я кажу: зжоўклых дрэў пазалота
нагадала мне Страчаны Рай
гэтак востра, што жыць неахвота!
А яна: памірай...

Я кажу: столькі золата й медзі
сыпануў сёньня час-скупярдзяй
мне пад ногі, што можна памерці!
А яна: памірай...

Я кажу: без пяшчоты так хутка
зьмізарнеў гэты сьвет, што, бадай,
можна ўзвыць і памерці ад смутку!
А яна: памірай...

Я кажу: я адзін тут... дык хто ты,
што ўжо пхнеш мяне за сьветакрай?
А яна: я твая Адзінота -
я кажу “памірай”...

Гэты верш з новай нізцы Алега Мінкіна прывёў alesarkush у сваім ЖЖ: http://alesarkush.livejournal.com/1121500.html

Дарэчы, у Алеся Аркуша знайшла шмат каштоўных матэрыялаў пра Алега Мінкіна -- яго вершы, фотаздымкі і іншыя звесткі:
http://alesarkush.livejournal.com/tag/Мінкін
Згодна з Алесем, што Алег Мінкін -- неардынарная з'ява ў беларускай паэзіі, якая сціпла ззяе ў цянёчку ўсімі фарбамі шматграннага таленту.

А вось кнігі Мінкіна ў Камунікаце: http://kamunikat.org/Minkin_Aleh.html

Шкада, у Інтэрнэце вершаў Алега Мінкіна не так і шмат. Акрамя зборніка "Сурма" http://knihi.com/Aleh_Minkin/Surma.html знайшла толькі вось гэта:

"Агнявік", "Вадзянік", "Вечарніца", "Дамавік", "Каханне, грошы, славы сверб - мана...", "Над цёмным карэннем, высока ў сінечы...", "Радзімічы", "Расколіна", "Сафійскі сабор", "Скупое сонца кволым промнем...", "Сурма" - http://vershy.ru/category/aleg-minkin
"Смаўжы", "Страказа", "Му", "Хуткая плынь", "Гравюра", "Дзверы", "Бэз", "Пенаты", "Шпак", "Куфар", "Паняверка", "Анёл", "Дворнік", "Кукабака перад люстэркам", "Настальгія", "Пахмелле" - http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/min9?OpenDocument
"Самота" - http://www.liveinternet.ru/tags/%C0%EB%E5%E3+̳%ED%EA%B3%ED/
"Гравюра", "Хуткая плынь", "Блукалі мы", "Скупое сонца" - http://moykahany.ru/autor/aleg-minkin
"Пэнаты" - http://halereja-b.livejournal.com/3898.html
"Лістапад", "Над цёмным карэннем" - http://www.listapad.ru/authors/aleg-minkin
"Чэрвень" - http://www.kupalle.ru/authors/aleg-minkin
Пераклады "Ферма", "Крумкач", "Улялюм" - http://knihi.com/Aleh_Minkin/
"Самотны" (Алесю Бяляцкаму) - http://www.arche.by/by/page/works/8685
"Пакаёўка" - http://news.21.by/culture/2010/07/02/94335.html
"Дудка" - http://lubava.livejournal.com/118927.html?thread=166799
"Сафійскі сабор" - http://www.tverdynya.ru/safiiski-sabor
Пераклады "Крумкач", "Ферма" - http://lib.rus.ec/a/206757
Пераклад "Ноччу" Б. Лесмяна - http://smatrycenka.livejournal.com/122922.html
Пераклады на рускую мову - 5 вершаў - http://www.poezia.ru/article.php?sid=57020

І яшчэ некалькі вершаў са старонкі:https://www.facebook.com/tayava

***
Ня помню, як выйшаў за горад каменны,
Як сонца сканала, як ноч надыйшла.
I пахла нагрэтым асфальтам i кменам,
I блiскалi зоркi, бы россыпы шкла.

I ў цьмяным сьвячэньнi танула наўкольле,
I нiзка празрыстыя хмары плылi...
Здавалася, згасламу сонцу нiколi
Ня лашчыць дрымотаю скутай зямлi.

Здавалася, буду блукаць я бяз выйсьця,
За хiсткiм сутоньнем насунецца змрок
I золата мараў зьвядзе без карысьцi,
I мы тут - зiхценьне няiснае лiсьця,
Зiхценьне, што месяц згубiў неўзнарок.

***
Над дахамi, над скачанелым гольлем,
Як попел узьнялiся крумкачы,
Злавесна засланiлi далячынь,
Дзе вецер разьдзiмаў зары вугольле,
I крумкалi ўтрапёна... I мiжволi
Я за нашэсьцем жудасным сачыў:
То быў мне напамiн, што не ўцячы
Ад роспачы нiкому i нiколi.

Гэй, гнюсы! Паняверкi чорнай сьвiта,
Прарочыце вы крыкам хiжым, тлумным
Засiльле вечнай сьцюжы i зiмы,
Ды праз ваш гвалт мне чуцен звон забыты
Званоў Сафii i прызыўна-сумны,
Працяглы сьпеў абуджанай сурмы!

Вось, што піша пра Алега Мінкіна Ігар Бабкоў: http://ihar-babkou.livejournal.com/16289.html

Біяграфічныя звесткі:

Алег Мінкін нарадзіўся 31 сакавіка 1952 года у вёсцы Чарняўка Хоцімскага раёна Магілеўскай вобласці. Пасьля заканчэньня Бабруйскай школы-інтэрната № 1 (1969) паступіў у Маскоўскі энергетычны інстытут. Праз два гады перавёўся ў Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасьці (скончыў у 1975 г.). Працаваў майстрам на будаўніцтве электрападстанцыі ў Бураціі (г. Улан-Удэ), інжынерам-электрыкам на нафтаперапампоўваючых станцыях нафтаправода «Дружба» (г. Наваполацак), інжынерам-наладчыкам у сістэме «Галоўтранснафта» (г. Гомель), інжынерам тэхнагляду на нафтаправодах поўначы Цюменскай вобласці (г. Наябрск).

Сябра СБП з 1988 года Жыве ў Вільні. Выдаваў газету «Рунь».

Пачаў выступаць у рэспубліканскім друку з вершамі ў 1980 г. (газеты «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў паэзіі, прозы, а таксама дзіцячых кніг. Пераклаў вершы Ц.Норвіда, Б.Лесьмяна, Л.Стафа, П.Грабоўскага.

Бібліяграфія

«Сурма». Зборнік паэзіі. 1985 г.
«Расколіна». Зборнік паэзіі.
«Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў». Зборнік прозы. 1994 г.
«Пэнаты». 2007 г.

Алег Мінкін

Previous post Next post
Up