Алег Мінкін

Feb 11, 2013 10:30

Алег Мінкін даслаў завершаныя чатыры нізкі вершаў "Кукабака", "Афрадыта", "Паводле Амара Хаяма", "Гастарбайт" (хаця няўпэўнены, што ня будзе далей іх дапрацоўваць).

Верш зь нізкі "Афрадыта"

2. Страчаны Рай

Я кажу: зжоўклых дрэў пазалота
нагадала мне Страчаны Рай
гэтак востра, што жыць неахвота!
А яна: памірай...

Я кажу: столькі золата й медзі
сыпануў сёньня час-скупярдзяй
мне пад ногі, што можна памерці!
А яна: памірай...

Я кажу: без пяшчоты так хутка
зьмізарнеў гэты сьвет, што, бадай,
можна ўзвыць і памерці ад смутку!
А яна: памірай...

Я кажу: я адзін тут... дык хто ты,
што ўжо пхнеш мяне за сьветакрай?
А яна: я твая Адзінота -
я кажу “памірай”...

Дамаўляюся зь Мінкіным наконт яго паэтычнай вечарыны ў Полацку.

літаратура, сябры, паэты, легенда, Мінкін

Previous post Next post
Up