Васіль Гадулька.

Jun 26, 2013 23:07

Паэта няма. А вершы яго жывуць.

Шчэ душа не паспела прачнуцца,
а зямля ўжо ўладарна і смела
затапляе паводкай пачуццяў
востраў сэрца майго здзірванелы.

Зносіць смецце, што ўпотай пакрыла
востраў сэрца пластамі здранцвення.
Падмывае той бераг, дзе крыўда
ўвачавідкі пусціла карэнне.

Перажытага прэлае лісце,
ствол засохлага дрэва кахання,
што цвіло тут, буяла калісьці
сном ружовым былых спадзяванняў -

хай вясноваю змые паводкай
тая жыццясцвярджальная сіла,
ад якой так шчымліва-дрыготка -
чую: кроў абуджаецца ў жылах.

Хай світальнае зоймецца ранне
Ў ачунялай душы і ў прыродзе.
І хоць раз яшчэ прыйдзе каханне -
як за зімамі вёсны прыходзяць.

Васіль Гадулька

Васіль Гадулька

Previous post Next post
Up