Калі з'яўляецца сабака

Sep 24, 2015 22:46


Зусім незаўважна нашае малое шчаня пераўтварылася ў паўдарослага сабаку. І вось ужо тры месяцы мы жывем у такой прыемнай кампаніі. Безумоўна, часам нялёгка і зусім губляешся, як жа ш яго навучыць тым ці іншым рэчам, але, на маю думку, Харвік прынёс нам бязмерную колькасць станоўчых эмоцый і нарэшце выцягнуў офісны планктон на вуліцу).
Можна доўга меркаваць пра плюсы і мінусы сабакі ў вашым доме, але дастаткова толькі адзін раз рашыцца (безумоўна, рашэнне павінна быць узважаным) і вы ўжо не будзеце ўяўляць сваё жыццё без вашага чатырохлапага сябра.
Для нас гэта было вельмі шчаслівае рашэнне.

Харві, вечар, верасень, восень

Previous post Next post
Up