Пра выходныя

Sep 25, 2015 20:37


Апошнім часам выходныя атрымоўваюцца надта мітуслівыя. Таму было вырашана запаволіць час менавіта ў гэтыя выходныя. Кажуць, будзе дождж і нудзяціна - таму, самы час. Было вырашана застацца дома і правесці сапраўныя восеньскія выходныя з сабакам і гарбаткай)). І з прычыны таго, што апошнім часам я неяк зусім выпала з навінаў кінематографу, падзяліцеся, калі ласка, сваімі назіряннямі, што ж можна паглядзець добрым восеньскім вечарам (ці нават і не з навінаў кінемтографу, бо фільмаў для прагляду неабдымны абсяг). Ох, калі-небудзь я дайду да асведамлённага прагляду шведскіх фільмаў ды яшчэ і па-шведску.
Са свайго боку ж магу парэкамендаваць наступнае:
"Ты, живущий" (Р. Андерссон) http://www.kinopoisk.ru/film/391509/
"Песни со второго этажа" (Р. Андерссон) http://www.kinopoisk.ru/film/850/
"Фотоувеличение" (М. Антониони) http://www.kinopoisk.ru/film/7715/
"Процесс" (О.Уэллс) http://www.kinopoisk.ru/film/8524/
"Великая красота" (П. Соррентино) http://www.kinopoisk.ru/film/677566/
Падборка невельмі класічная "пад настрой", таму можна наперш пачытаць рэцэнзію).


кіно, вечар, верасень, восень

Previous post Next post
Up