Пра ілюстраваныя выданні

Sep 20, 2015 21:43


Аднойчы мая сябра падаравала мне незвычайнае выданне кнігі Оскара Уайлда.
Выданне было насычана рознымі ілюстрацыямі і інфармацыйнымі зноскамі і нагадвала падручнік па гісторыі)). Чыталася кніга вельмі і вельмі прыемна. Потым высветлілася, што гэта цэлая серыя кніг ад выдавецтва АСТ (паглядзець можна тут: http://www.livelib.ru/series/2915). Заўтра вось забіраю Рамарка "На Западном фронте без перемен". Таму, тым хто любіў яркія падручнікі ці яшчэ не зусім перайшоў на кіндэлы - магу параіць).
А як вы ставіцеся да ілюстраваных выданняў? Падабаюцца ці лічаце што ілюстрацыі адцягваюць увагу?)


Previous post Next post
Up