Наш грандыёзны план па пакарэньні Рыму павінен быў пачынацца з самага раньняга ранку, але ў апартаментах, прапітаных духам гэтага горада было так чароўна, што проста не хацелася сыходзіць, сьпяваючы чамусьці "Buona sera, buona sera seniorina, buona sera, seniorina, ciao ciao", мы хадзілі па пакоі і былі слоў.
Хацелася млява ды павольна папіваць каву за сьняданкам, гасьцінна прыгатаваным гаспадыняй апартаментаў, але час ішоў і спыняцца было нельга, мы пайшлі далей, працягваць нашае знаёмства з Рымам, і знаёмства было прыемнае.
Спакойна і задуменна (па-беларуску :)) гулялі мы па набярэжнай хуткага Тыбру, што задаваў тэмп усяму гораду.
Час ад часу захапляліся прыгажосьцю старажытных мастоў.
Было нешта дзіўнае ў настроі набярэжнай ракі.
Быў верасень і амаль усё летнія тэрасы разнастайных кафэ на беразе былі разабраныя, пакінутымі заставаліся толькі асобныя доскі, трэскі і паламаныя крэслы.
У спалучэньні з рэдкім восеньскім лісьцем глядзелася гэта вельмі арганічна і трохі сумна.
Але малочныя дамы ўсё так жа радавалі мяне.
Сімпатычныя рэстарацыі і траторыі з рознымі людзьмі сустракалі нас па дарозе ў невядомым нам напрамку.
Падавалася, што ў палове з гэтых сімпатычных месцаў хацелася спыніцца, не сьпяшацца далей, а проста адчуць гэтую плынь, атмасьферу італьнскага эмацыйнага спакою ці неспакою? (што мы часам і рабілі).
Першапачаткова вельмі хацелася паспрабаваць зрабіць хоць штосьці замову па-італьянску, але потым я зразумела, што гэта не так проста хоць бы праз тэмп мясцовых афіцыянтаў.
Толькі я агучвала шматзначна-задуменнае "Эммм..", як яны ўжо ўбягалі і прыносілі што-небудзь з прыбораў.
Чакаць пакуль я ськемлю што-небудзь па-італьянску ніхто не зьбіраўся, а часу нават на замову па-ангельску адводзілася няшмат).
Рым - горад аглядных пляцовак, ці сам горад гэта і ёсьць вялізная аглядная пляцоўка.
Рым - горад фантанаў, але, выбачай, Трэві, я на цябе пакрыўджаная.
Калі б я жыла ў гэтым горадзе, ведаю, дзе б праводзіла доўгія летнія вечары...)
Мая любоў - рымскія вокны.
Яшчэ адной гастранамічнай наводкай стала для нас піцэрыя L`archetto
(
http://www.tripadvisor.com/Restaurant_Review-g187791-d1536418-Reviews-Pizzeria_L_Archetto-Rome_Lazio.html).
Піца ў L`archetto насамрэч падалася іншай, але таксама вельмі смачнай. У цэнтры горада таксама ёсьць некалькі піцэрый сеткі L`archetto, але мы патрапілі менавіта ў тую, што на Via Germanico 105, чым засталіся вельмі задаволеныя, бо месца было даволі ціхае, з адмысловым настроем асалоды італьянскасьці.
Менавіта тут мы, шчасьлівыя і трохі захмялелыя, ці тое ад віна, ці тое ад рымскай прыгажосьці, падпісвалі свае рымскія паштоўкі.
І вось, самым лагічным месцам, куды мы маглі накіравацца апасьля хатняга віна ў L`archetto стала пошта Ватыкана. Жаданьне, што нарадзілася на месцы і, як кажуць, у працэсе - адправіць паштоўку менавіта з Ватыкана, бо, напэўна, такое бывае нячаста).
Ці адпраўляюць наогул 842 ватыканца паштоўкі ў іншыя краіны сьвету :).
І яшчэ доўга гулялі мы вуліцамі Рыма...,у які, спадзяюся, мы яшчэ абавязкова вернемся.
Бывай, горад, дзе на кожным кроку нам хочацца спыніцца, бясконца ўзірючыся ў цябе.
Нас чакае Барселона.