Амаль праз год мы аддалі на праяўку плёнку, адзнятую за доўгі-доўгі час. 36 кадраў здымаліся на працягу васьмі месяцаў, і многія моманты мы ўжо пасьпелі забыць. Напэўна, мы ўжо і пасьпелі забыць гэтае адчуваньне, калі ты прыходзіш забіраць свае фотаздымкі з лёгкім хваляваньнем, прадчуваньнем і жаданьнем хутчэй паглядзець, што жа атрымалася. Ды й самі фотаздымкі разглядаліся з нейкай асаблівай пяшчотай, зусім непадобнай да імгеннага прагляданьня толькі што адзнятых здымкаў. У гэтым, бадай, і ёсьць каштоўнасьць кадра. кожнага з 36ці.
Сонечная даліна. Вечар. Я крыўдую на недахоп вольнага часу і вучуся іграць на гітары.
Нечаканая паездка ў Мосыр, што адбылася ад пэўнай самоты вярнуцца ў час, які ўжо ня вернецца.
Дарога дадому ішла праз Бярэзінскі запаведнік.
Вячэрнія шпацыры апасьля доўгіх працоўных дней.
Настрой дома, Ражаства і шведскай мовы.
Такая рэдкая і нават трохі настальгічная паездка ў цягніку.
Ліхтарыкі, што падымалі мне настрой зімовымі вечарамі.
Рэпетыцыя, на якую мне пашчасьціла вярнуцца.
Полацкі спакой. Менавіта полацкі, бо так мяне сустракае толькі гэты горад.
І..падаецца, нам хочацца купіць наступную плёнку.