Apr 21, 2013 21:31
Сёння прахадзіла на экскурсіях з 10 раніцы да 19.30. Прыйшла стомленая, але шчаслівая. Знізу змерзла, з твару -- абгарэла. Экскурсія Харэўскага па Ракаўскім прадмесці -- харызматычна, цікава, нязмушана, але троху тлумна. Алесь Белы з экскурсіяй пра Станіслава Манюшку давёў мяне да паўсоннага стану. Ніякай логікі ў пабудове матэр'ялу, прамаўляе няўцямна, запінаецца, цягне літары. Нічога новага не пачула. Па Кальварыі нас вадзіў Павал. Тры з паловай гадзіны праляцелі як 15 хвілін. багата новага матар'ялу шчодра прыпраўленага рызынкамі, пярчынкамі і ўсім прочым. Але апошняя экскурсія скончылася выклікам нараду міліцыі. Ні афіцыйнае пасведчанне экскурсавода, ні папера ад мінвыканкама аб правядзенні фэста не дапамаглі.
дарогі,
маё,
мой горад