Apr 18, 2013 17:17
Бывае, едзеш на машыне:корак, людзі нервуюцца, а тут дарога. І атрымліваецца, што па знаках можна на лева, на права і ўпрост, але шырыня толькі на дзьве машыны. І я губляюся, я не хачу ні на лева, ні на права. Аўтамабілісты злуюцца, сігналяць, крычаць ў вакно: "Табе што, больш за ўсіх трэба?" Мне робіцца сорамна. Ну, праўда, што за справы. Усе неяк альбо туды, альбо сюды, неяк вызначаюцца, адна я ўсё ніяк. Але ўсё ж перад самым скрыжаваннем раптам знаходзіцца гэтае таямнічае месца, мой трэці шлях, якім я планую рухацца.
І вось акурат ўчора ў такой сітуацыі падумалася, што і ў жыцці я таксама ўсё займаюся пошукам гэтага таемнага трэцяга шляха. Але тут яго адшукаць куды больш складана. Можа ёсць дасведчанныя, у каго атрымалася яго знайсці?
дарогі,
жыццё,
незразумелае