Oct 11, 2011 22:23
Так, мы ўжо два дні як ходзім. Пакуль што на 1-2 гадзінкі. Учора быў гамон. Калі я сказал, што сыходжу -- пачаўся роў. Я такі пайшла, а калі вярнулася праз 30 хвілін, то ўбачыла Івушку з посным тварам, якая сядзіць на крэсле ля вакна. Выхавацелька сказала, што Івона ўсім паведаміла, каб яе не чапалі, бо яна мусіць прыйсці ў сябе. А калі хто спрабаваў заахвоціць яе пагуляцца то яна ветліва адказвала:
-- Я жа папрасіла мяне пакінуць у спакоі.
Затое ўвечары яна сама паведаміла, што ў садок пойдзе:
-- Толькі няхай мяне тата заводзіць, бо з табой у садок хадзіць -- адна трагедыя.
Ну, тата яе і павёз. Тым больш што зранку ў мяне заняткі.
Прыходжу, а мая шчабятуха смяецца, бегае, гуляецца з нейкай дзяўчынкай. Сказалі, што зусім не плакала. Паўдзельнічала ва ўсіх мерапрыемствах, памалявала, загадзя ўдакладніўшы, калі малюнак можна будзе забраць дадому. Посьпех!
На сумесным паседжанні настойвала, каб і надалей яе ў садок заводзіць Юрась.
Івона,
жыццё