Усім вядомы фільм Таркоўскага "Сталкер". Калі адкінуць ўсе акалічнасці, то сталкер -- праважаты, а дакладней праваднік. Фізічна -- ён суправаджае, а насамрэч -- даводзіць ідэю, чалавека да яе. Але ёсць і іншае вызначэнне слова "сталкер" -- карэспандэнт, які працуе ў гарачых кропках.
І вось, калі я была зусім дзяўчынкай: глупай, сьмешнай і наіўнай. Мроілась, што стану сталкерам. І буду весьці рэпартажы з розных куточкаў зямлі.
А сёння раптоўна лёс пакпіў з мяне. Я даведалася, што на Захадзе словам "сталкер" абазначаюць людзей, надакучлівых, навязлівых у сваёй любві.
Вось так я стала сталкерам...