(no subject)

Dec 21, 2014 21:04

Гора-бяда. Бясследна знік напісаны рэферат па серэднеквадратычным набліжэнні. Замест гэтага знайшлося колькі год таму напісанае. Я нават і не падазравала, што такое існуе. То няхай будзе тут:

Валасы, заплеценыя ў дзьве коскі -зусім не жаночае ўчасанне, -- падумалася ёй, калі яна збіралася выйсці з хаты, -- Але, каго я там любіла.
Калі на вуліцы дождж, слота і вясна, то досыць нават проста пакнення выйсці куды-небудзь. Апранула сіні плашчык, узяла парасон і выйшла на вуліцу. Вільготна і няўтульна.
Стаялі пад дажджом, чакалі. Убачыла даўніх знаёмых, яшчэ інстытуцкіх. Перакідваліся нічога не вартымі словамі, бо, уласна кажучы, размаўляць не было аб чым. І тут ўбачыла з другога боку яго, знаёмага. Кіўнуў галавой, праціснуўся бліжэй.
Іскрыла. Здаецца, што ўвесь свет нібыта знік, у галаве па-здадніцу шумела і падмывала на дурацкія ўчынкі.
Пазней, у кавярні, было цёпла, спакойна, раптоўна і нечакана. І гутарка суразмоўцаў давала такое трапяткое і няпэўнае адчуванне стабільнасці і ладу. Нібыта ўсё яшчэ будзе, дурацкая паласа нявызначанасці скончыцца. Складалася ўражанне, што ўсе людзі разумныя і дасведчаныя, выхаваныя і дасціпныя. Дзіўнае адчуванне для адной філіжаначкі капучына.
Вы куды? - Мы ў метро.
"Перадоз, сапраўдны адрэналінавы перадоз!"-- падумала яна, калі пачало выносіць на паверхню, сціхалі эмоцыі і таяў дзень за вакном.

Маё, дарогі

Previous post Next post
Up