Напярэдадні Новага Года

Dec 24, 2014 00:52

Сёння мае студэнты абаранялі свае курсавыя. Як звычайна, відэа рабілася ў апошнюю ноч. Я, здаецца, хвалявалася больш за іх. Нават папрасіла, каб мяне трымалі за локаць і не дазвалялі ў запале бурна размахваць рукамі. Нармальна. Засталося толькі пазбавіцца ад "мыліцаў", якія ў нас не зусім выпадкова ўтварыліся ў сістэме. А, да, і выслухаць ад загадчыка кафедры крытыку.
26-га ў мяне апошні іспыт, але самы складаны. Затое пасля -- законныя выходныя, каторыя проста выходныя без вучэння, кансультавання і г.д.
І, здаецца, такі да канца чэрвення мы не пераяджаем, што таксама нядрэнна, бо гэта вымагала б ад мяне маіх апошніх сіл.
Калі здам іспыт -- буду пячы пернікі, калі не здам -- усё адно буду пячы, але ў дрэнным гуморы.

Проста так

Previous post Next post
Up