Ліда. У пошуках "крэсовай" архітэктуры

Sep 14, 2015 09:25

1. Міжваеннае жыццё і архітэктура Ліды дасканала вывучана лідскім краязнаўцам Леанідам pawet Лаўрэшам, прачытаць ягоныя артыкулы па тэме можна на старонках газеты "Наша слова", часопіса "Лідскі летапісец" і на сайце pawet.net. Пост darriuss'а 2011 года "Межвоенная архитектура Лиды" таксама грунтоўна раскрывае тэму. Таму калі вы знаёмыя з гэтымі крыніцамі, то чытаць наступныя радкі і глядзець фоткі вам будзе нецікава. Адзінае, можна глянуць, што змянілася ў лідскай міжваенцы за апошнія чатыры гады (падказка: амаль нічога). Паехалі:


2. Гэтым разам я ў Лідзе быў не самастойна, а ў складзе дэлегацыі блогераў, што адправілася на завод "Лідскага піва". Аказалася, што піўзавод знаходзіцца ў той часцы горада, якая як раз такі актыўна забудоўвалася ў 1920-я, 1930-я, гэта раён вуліцы Адама Міцкевіча. Таму пакуль арганізатары вадзілі дэлегацыю па падрыхтаваным маршруце, я трохі адбіўся ад групы, каб зафіксаваць цяперашні стан міжваеннай архітэктуры горада. Дарэчы, першую "міжваенку" можна пабачыць ужо ад прахадной завода: ружовы трохпавярховік - гэта адфігачаны да дажынак 2010-га года будынак 1930-х гадоў у стылі функцыяналізма:


3. Вось ён бліжэй.


4. Побач з ім яшчэ адзін функцыяналістскі дом:


5. Вось ён з тылу. Тэрмашуба, пастэльны колер і шклопакеты - тры кіта рамонта па-дажынкаўску:


6. Праз дарогу невялікі асабняк у прыемнай воку колеравай гамме ад лідскай лакакраскі:


7. Калі верыць шыльдзе - будынак 1912 году. Але гэтыя калоны, курданер (дворык паміж крыламі будынку), дормеры (слухавыя вокны ў даху) яшчэ будуць модныя і праз 10 гадоў, калі ў Другой Рэчы Паспалітай будзе квітнець нацыянальны мадэрнізм у архітэктуры:


8. Яшчэ адзін падозроны на міжваеннасць (і на неаднаразовую перабудаванасць) будынак каля лідскай памзоны. Зрэшты, і вадацяжная вежа на заднім плане таксама можа быць міжваеннай:


9. Але я адхіліўся, вярнуся на вул.Міцкевіча да самых вядомых міжваенных дамоў Ліды. Класічны "закапанскі" (тоб бок у стылі нацыянальнага мадэрнізму) домік на рагу Міцкевіча і прашпекта Перамогі. Паказчыкам стаўлення жыхароў Ліды да гістарычнай архітэктурнай спадчыны 1920-х гадоў можа лічыцца тая прыблуда з пенаблокаў, якую пачалі прысандальваць да доміка злева:


10. Перліна лідскай міжваенкі - паштамт 1938 года ў стылі функцыяналізма:


11. Будынак за гады эксплуатацыі не памяняў прызначэння (як і яго сабрат з Пінска 1937 года пабудовы) - тут і зараз адзяленне пошты і сувязі:


12. Будынак з шыльдай "белдзяржстраха" магчыма таксама міжваенны, але сказаць дакладна я не магу - на жаль у інтарнэце няма аэрафотаздымкаў Ліды часоў вайны, якія можна было б параўнаць з сучаснымі гуглздымкамі і вызначыць даваеннасць тых ці іншых пабудоў:


13. Адзяленне пошты з тылу:


14. Побач з паштамтам знаходзіцца яшчэ адна знакавая міжваенная пабудова Ліды - былы будынак гімназіі імя К.Хадкевіча, цяпер педагагічны каледж:


15. Гімназія адчынілася ў 1929 годзе. Праект будынка абмяркоўваўся на старонках польскага часопіса "Architektura i Budownictwo" ў 1927 годзе (ён, дарэчы, адрозніваецца ад таго што было пабудавана) - пра гэта ў суполцы kresy_arch быў асобны пост "Праект гімназіі імя К.Хадкевіча ў Лідзе":


16. Будынак спраектаваны на мяжы архітэктурных стыляў нацыянальнага мадэрнізму і функцыяналізму, ад першага ў гімназіі засталося арыгінальнае рашэнне задняга фасаду з аб'ёмам спортзалу з двухскатным пакручытым дахам. Піянераў са сцягам у першапачатковым праекце Ежы Бэйла не было:)


17. На іншым баку ад патамта і гімназіі знаходзіцца гарадскі парк, раней тут размяшчалася урадавая калонія (квартал) для польскіх асаднікаў. У цэнтры калоніі ўзвышаўся тыповы дом для старасты пабудаваны паводле праекта ўсё таго ж Ежы Бэйла (польск.Jerzy Beill). Праўда цяпер гэты домік з калонамі жэстачайшым чынам перабудаваны ў ЗАГС:


18. Такім ён хлопцам быў. Фота jakubik_by (ці яго брата) з паста "Слонім. Сучасны стан урадавай калоніі"


19. Цяжка вызначыць архітэктурны стыль гэтага шэдэўра ахвяры рэнавацыі - мабыць дажынкаўскі неамадэрнізм які:


20. Побач з былым домам старасты гаспадарчая пабудова са складанай формай даху, пэўна таксама міжваенная:


21. Іншым пабудовам урадавай калоніі пашчасціла больш (тым, якія не знеслі, канешне). Дом на чатыры сям'і паводле тыповага праекта архітэктара Тэадора Буршэ (польск. arch. Teodor Bursze) амаль не пацярпеў:


22. Зеляніна не дала зафотаць галоўны фасад у поўнай меры:


23. Але на яго можна глянуць у праекце 1925 года:


24. Побач, яшчэ адзін тыповы дом на две сям'і паводле праекта архітэктара Зыгмунта Тарасіна (польск. Zygmunt Tarasin):


25. Аналагічныя пабудовы захаваліся ў Стоўбцах. Фота з паста "Стоўбцы: у пошуках "крэсовай" архітэктуры":


26. Яшчэ адна навучальная ўстанова пабудавананая "пры паляках" гэта былая сярэдняя школа імя Нарутовіча. Гады пабудовы 1928-1929:


27. Фота святочнага адкрыцця школы 86-гадовай даўніны:


28. Цяпер тут лідская СШ №1. Дарэчы, гэты двор школы з новым уваходам, бадай, самая значная змена, што адбылася з лідскай міжваенкай за чатыры гады з паста darriuss'а.


29. Параўнаце з фота 2011 года:


30. У 2011-м уваход у школу быў арганізаваны праз крылы - цяпер гэтыя ўваходы закладзеныя:


31. Школа з боку:


32. Недалёка ад школы знаходзіцца "закапанскі" домік павятовага доктара:


33. Вось больш прывычны і пазнавальны ракурс:


34. Домік з датай "1930" на франтоне. Як часта бывае, гэта можа быць дарэвалюцыйны дом, які перанес грунтоўны рамонт у 1930-м годзе:


35. За гэтым будынкам у глыбіні квартала размяшчаюцца два падазроныя на "міжваеннасць" шматкватэрнікі. Але іх перашпачатковы выгляд скрыты пад тоўстым-тоўстым слоем тэрмашубы, таму дакладна сказаць нічога нельга:


36. На перакрыжаванні вул.Кірава і прашпекта Перамогі стаіць яшчэ адзін бязлітасна адфігачаны дажынкамі міжваенны будынак. Як лічыць Леанід pawet Лаўрэш, тут у 1938-1939 гады будаваў новы лідскі гатэль:


37. Дзіцячая школа мастацтваў, што знаходзіцца на плошчы Леніна выглядае вельмі па-савецку. Яле я ўжо не раз сутыкаўся ў сваіх пошуках міжваенкі, што польская і савецкая архітэктурная школа часцяком выдавалі вельмі падобныя праекты (напрыклад міжваенны будынак гарвыканкаму ў Браславе вельмі падобны на тыповыя гарвыканкамы 1950-х).


38. У дварах па Ленінскай вуліцы хаваюцца рэшткі старой габрэйскай тарбут-школы, але гэтая пабудова хутчэй дарэвалюцыйная. Цяпер тут насосная станцыя:


39. Некалькі старых дамкоў месціцца каля Лідскага замка. На гэтым ёсць дата "1926" на франтоне, але гэта хутчэй за ўсё дата кап.рамонта, а не пабудовы:


40. На гэтым доме дат няма, але ёсць стылёвае закругленне, якое магло з'явіцца пасля міжваеннай перабудовы дома:


41. Ну а гэты домік па стылю вельмі блізкі да архітэктуры 1920-х, але магчыма ён дарэвалюцыйны.

урадавая калонія / kolonija uzędnicza, дом старасты / dom dla starosty, школа / szkoła, Заходняя Беларусь, асабняк / dom wolnostojący, жылы дом / dom mieszkaniowy, функцыяналізм, сучасны фотаздымак, неакласіцызм, пошта / poczta, Ліда, гімназія / gymnasium, перабудова, крыніцы, закапанскі стыль / styl narodowy, стары фотаздымак, гатэль / hotel

Previous post Next post
Up