Падсвілле. У пошуках "крэсовай" архітэктуры

Aug 30, 2015 21:26

1. Пачынаю шэраг пастоў паводле чэрвеньскай "эспедыцыі" па пошуку міжваенкі на Глыбоччыне, якую зладзіў мне Кастусь Шыталь (у ЖЖ ksz90) і першы пост будзе Падсвілле.
Гэта даволі малады населены пункт (першая ўзгадка ў 1793 годзе), які ўзнік недалёка ад вёскі Свілы - таму ён і мае такую назву. Штуршок да развіцця паселішчу надала чыгуначная лінія Маладзечна-Полацк, пракладзеная праз Падсвілле ў пачатку 1910-х. У 1921 годзе згодна з Рыжскай мірнай дамовай Падсвілле апынулася ў складзе Другой Рэчы Паспалітай. Падсвілле сталася памежным з БССР населеным пунктам, таму ў 1924 годзе тут размясціўся 7-ы батальёну Корпуса аховы памежжа (7 Batalion KOP), які з 1929 года стаў называцца Батальён КАП "Падсвілле" (Batalion KOP "Podświle"). Пра пабудовы гарнізона батальёна я пісаў раней у пасце - Падсвілле: гарнізон пяхотнага батальёна Корпуса Аховы Памежжа. Зараз ад таго гарнізону нічога не засталося, але немала будынкаў узвялі "копаўцы" і ў самім пасёлку. Гэта ў першую чаргу жыллё для афіцэраў і падафіцэраў, асаднікаў і прадстаўнікоў грамадзянскай адміністрацыі Падсвілля. Таксама ў тыя гады былі пабудаваны школа, касцёл і шэраг пабудоў грамадскага значэння.


2. Пачну з жылой забудовы. У цэнтры Падсвілля стаіць некалькі рознай ступені захаванасці тыповых драўляных дамкоў у закапанскім стылі:


3. Гэты дом так і застаўся жылым:


4.


5. А ў гэтым будынку пасля сумнеўнай якасці рэканструкцыі размясціўся цэнтр рамёстваў:


6. Некаторыя міжваенныя драўляныя дамы былі жэстачайшэ абкладзены цэглай:


7.


8. Падобна на тое, што гэтыя невялікія дамы былі пабудаваныя паводле тыповага праекта варшаўскага архітэктара Паўла Вендзяголскага (польск. Paweł Wędziagolski) ці блізкага да яго:


9. Яшчэ адзін "закапанскі" домік з тынкаваным ці мазаным нізам:


10.


11. Жылы дом большага памеру:


12.


13. Некалькі будынкаў, па выгляду якіх цяжка вызначыць дакладны перыяд пабудовы, але якія падобныя на міжваенныя. Гэты дом бачна дабудоўваўся:


14. Цікавы ўваход на гарышча:


15. Акно ў даху - характэрная для міжваенкі рыса:


16. Недалёка ад цэнтру стаіць такі двухпавярховы драўляны домік з багатым дэкорам:


17. Зараз тут знаходзіцца нейкі "салон-магазін" (калі верыць шыльдзе), магчыма, і раней тут размяшчалася нейкая установа:


18. Бліжэй да ўзбярэжжа возера Алаізбегр, прыкладна ў тым раёне дзе і быў калісці гарнізон, стаіць такая праваслаўная царква:


19. Кажуць, што яна была перабудавана з даваеннага дома, і сапраўды некаторыя "закапанскія" рысы захаваліся ў гэтым будынку:


20. На жаль, не ўся міжваенная забудова Падсвілля дайшла да нашага часу. І я кажу не толькі пра былы гарнізон КАП. Вялікая колькасць міжваенных будынкаў была зруйнавана ў апошняе дзесяцігодзе, у тым ліку і школа, пабудаваная пры удзеле КАП у 1935 годзе:


фота Кастуся Шыталя

21.


фота Кастуся Шыталя

22. Зацемка пра адкрыццё школы ў газеце "Kurjer Wileński" Nr. 264, 26 верасня 1935 года на польскай мове:


23. Знесены і гэты дом з калонамі:


фота Кастуся Шыталя

24. І гэты:


фота Кастуся Шыталя

25. У 1930-м годзе ў Падсвіллі сіламі КАП быў узведзены драўляны касцёл:


26. У 1946 годзе ён быў зачынены. Будынак выкарыстоўваўся як клуб, потым як зернасховішча і склад льнозаводу, а ў 1984 годзе быў разабраны. Зараз на месцы касцёла застаўся толькі каменны падмурак і прыступкі ганку:


27. Недалёка ад касцёла знаходзяцца могілкі, на часцы тэрыторыі каторых размяшчаюцца пахаванні польскіх жаўнераў часоў Польска-Савецкай вайны 1920-1921 гадоў:


28. Таксама на тых могілках знаходзіцца пахаванне ветэрана паўстання 1863 года Міхаіла Фалькоўскага, які памёр у 1930 годзе ва ўзросце 91 года:

Падсвілле, касцёл / kościół, школа / szkoła, Заходняя Беларусь, асабняк / dom wolnostojący, помнік / pomnik, жылы дом / dom mieszkaniowy, korpus ochrony pogranicza, сучасны фотаздымак, драўлянае дойлідства, праект, страчаная спадчына, перабудова, закапанскі стыль / styl narodowy, стары фотаздымак, могілкі / cmentarz

Previous post Next post
Up