***

Mar 02, 2011 12:15

Сядзіш тут сабе, ціхенька корпаешся ў рэдактуры Мілаша, думаш, як па-беларуску абазваць стварэньне Люцыяна Жалігоўскага - Цэнтральная Літва ці Сярэдзінная Літва. А тут табе фрэндстужка як крыніца інфармацыі такое падсоўвае, што забываеш пра Літву і думаеш, што рабіць з Амэрыкай, а дакладней з Галівудам. Яны фільм зьнялі, пра Тора. Гэта які скандынаўскі бог. З аднавокім Энтані Хопкінсам і чорнаскурым Хеймдалем, ага. А я толькі-толькі ад Пэрсэя па прозьвішчы Джэксан ачомалася. Падумала была, што ад амэрыканскіх кінатворцаў трэба ізаляваць усю скарбніцу сусьветнай літаратуры. Дык яны, кажуць, гэта па коміксах зьнялі, во.

А як усё-ткі зь Літвою? Цэнтральная яна ці Сярэдзінная?

*

мазгі кіпяць

Previous post Next post
Up