Хто пра што, а я зноў пра Мілаша

Feb 16, 2011 13:12

Людзі дарагія, падкажыце, што рабіць у досыць дзіўнаватым выпадку?

Піша Мілаш пра бацьку сваёго стрыечнага дзяді Оскара. Як той, напрыклад, у Парыжы часоў Камуны (1871 г.) замест таго, каб пайсьці на барыкады, узяў штурмам нейкі кляштар, каб скрасьці паслушніцу, у якую закахаўся. І было яму за гэта некалькі тыдняў сядзеньня ў Шатле (Châtelet).

Лезу ў Інтэрнэт, каб напісаць камэнтар да Шатле. Знаходжу наступнае: Малы Шатле быў разбураны ў канцы 18 стагоддзя, а Вялікі - у 1802 годзе.

Дык што?

Мілаш зрабіў памылку і тады:

1. Альбо ветліва не зьвярнуць на гэта ўвагі і не рабіць ніякага камэнтару да слова “Шатле”
2. Альбо напісаць камэнтар тыпу “сямейныя легенды ўвялі дзядзьку Чэся ў зман ”.

Мілаш не зрабіў памылкі і тады:

1. Альбо ў Парыжы ў канцы 19 стагодзьдзя была нейкая трэцяя турма Шатле
2. Альбо, можа, у французскай мове гэтае слова стала эўфэмізмам для ўсіх турмаў?

Альбо Мілаш не зрабіў памылкі і я проста чагосьці не разумею?

*

пераклад

Previous post Next post
Up