Хвілінка рэклямы

Feb 11, 2011 21:09

Дзяўчаты, якія зь дзіцямі!

Заўтра (12.02, субота) ў кнігарні Ў абяцаецца дзіцячы ранішнік. З 14.30 да 16.00. Весьці будзе Вера Бурлак. На падпеўках Віця Жыбуль і Андрэй Хадановіч. Што там будзе дакладна, я ня ведаю. Прынамсі абяцаецца чытаньне дзіцячых вершыкаў, сьпяваньне песенак, гарбата і печыва. У мяне да 14.20 лекцыі, але мы ўсё адно пойдзем, можа, трошкі спазнімся.

Хто з намі?

PS. А яшчэ там можна будзе з шалёнымі зніжкамі (50%) набыць кніжкі выдавецтва "ЛогвінаЎ". Гэта толькі заўтра, бо ў кнігарні дзень народзінаў.

*

піяр

Previous post Next post
Up