***

Oct 03, 2010 23:00

Развешваю бялізну, мармычучы пад нос матыўчык “Come on, baby, light my fire”. Дзіцёнак побач круціцца - чакае, пакуль вада ў ванну набяжыць. Праз пэўны час бачу - сядзіць у вадзе, гуляецца з караблікамі і напявае. Прыслухоўваюся - сьпявает так: “Плыла-плыла-плыла дошка… Плыла-плыла-плыла дошка…” А матыўчык такі знаёмы-знаёмы…

Напэўна, перапеўка чужых песень - гэта генэтычнае.

*

дачка постмадэрніста, каб не забыць

Previous post Next post
Up