Дзіма, выбач, я адразу па імпрэзе зьехала і ня мела доступу да нэту. Але вось і твой кавалак:)
Памешчык Папельскі страчваў веру. Ён не пераставаў верыць у Бога, але Бог і ўсё астатняе рабілася чымсьці невыразным, плоскім, як гравюры ў ягонай Бібліі. Усё, як здавалася памешчыку, было ў парадку, калі з Котушава прыяжджалі Пэлскія, калі ён вечарамі гуляў у віст, калі размаўляў пра мастацтва, калі наведваў свае сутарэньні і падразаў ружы. Усё было ў парадку, калі з шафаў пахла лявандай, калі ён сядзеў за сваім працоўным дубовым столікам, трымаючы ў руцэ асадку з залатым пяром, а вечарам жончыны далоні разьміналі ягоныя плечы. Але як толькі ён выходзіў, выяжджаў некуды па-за межы дому, хоць бы ў Яшкотлі на брудны рынак ці ў навакольныя вёскі, ён цалкам страчваў фізычную супраціўляльнасьць сьвету. Ён бачыў разваленыя хаты, спарахнелыя платы, брукаванку на галоўнай вуліцы, якую стачыў час, і думаў: “Я нарадзіўся занадта позна, набліжаецца канец сьвету. Ужо зусім хутка”. Яго галава балела, слабеў зрок - памешчыку здавалася, што робіцца цямней, у яго мерзьлі ногі і нейкі неакрэсьлены боль пранізваў ягонае цела. Было пуста і безнадзейна. І не было адкуль чакаць дапамогі. Ён вяртаўся ў палац і хаваўся ў сваім кабінэце - гэта на нейкі час затрымлівала сьвет ад распаду. Але сьвет усё роўна распаўся. Памешчык усьвядоміў гэта, калі пабачыў сутарэньні свайго палаца, вярнуўшыся пасьля пасьпешлівых уцёкаў ад казакоў. Усё было зьнішчанае, пабітае, пасечанае, растаптанае і разьлітае. Ён разглядаў свае страты, ходзячы па костачкі ў віне. - Спусташэньне й бязладзьдзе, спусташэньне й бязладзьдзе, - шаптаў ён. Пасьля ён лёг на ложак у сваім абрабаваным доме і пачаў думаць: “Адкуль на сьвеце бярэцца зло? Чаму Бог дазваляе існаваць злу, хоць ён сам добры? А, можа, Бог ня добры?”
Памешчык Папельскі страчваў веру. Ён не пераставаў верыць у Бога, але Бог і ўсё астатняе рабілася чымсьці невыразным, плоскім, як гравюры ў ягонай Бібліі.
Усё, як здавалася памешчыку, было ў парадку, калі з Котушава прыяжджалі Пэлскія, калі ён вечарамі гуляў у віст, калі размаўляў пра мастацтва, калі наведваў свае сутарэньні і падразаў ружы. Усё было ў парадку, калі з шафаў пахла лявандай, калі ён сядзеў за сваім працоўным дубовым столікам, трымаючы ў руцэ асадку з залатым пяром, а вечарам жончыны далоні разьміналі ягоныя плечы. Але як толькі ён выходзіў, выяжджаў некуды па-за межы дому, хоць бы ў Яшкотлі на брудны рынак ці ў навакольныя вёскі, ён цалкам страчваў фізычную супраціўляльнасьць сьвету.
Ён бачыў разваленыя хаты, спарахнелыя платы, брукаванку на галоўнай вуліцы, якую стачыў час, і думаў: “Я нарадзіўся занадта позна, набліжаецца канец сьвету. Ужо зусім хутка”. Яго галава балела, слабеў зрок - памешчыку здавалася, што робіцца цямней, у яго мерзьлі ногі і нейкі неакрэсьлены боль пранізваў ягонае цела. Было пуста і безнадзейна. І не было адкуль чакаць дапамогі. Ён вяртаўся ў палац і хаваўся ў сваім кабінэце - гэта на нейкі час затрымлівала сьвет ад распаду.
Але сьвет усё роўна распаўся. Памешчык усьвядоміў гэта, калі пабачыў сутарэньні свайго палаца, вярнуўшыся пасьля пасьпешлівых уцёкаў ад казакоў. Усё было зьнішчанае, пабітае, пасечанае, растаптанае і разьлітае. Ён разглядаў свае страты, ходзячы па костачкі ў віне.
- Спусташэньне й бязладзьдзе, спусташэньне й бязладзьдзе, - шаптаў ён.
Пасьля ён лёг на ложак у сваім абрабаваным доме і пачаў думаць: “Адкуль на сьвеце бярэцца зло? Чаму Бог дазваляе існаваць злу, хоць ён сам добры? А, можа, Бог ня добры?”
Вельмі раю кніжку:)
Reply
Leave a comment