Сьвята

Sep 30, 2010 10:34

Раз сьвята ёсьць, яго трэба адзначыць:) Ну, і падарункі, падарункі…

Для мяне найлепшым было бы, каб я нарэшце трымала ў руках шматпакутны “Правек”, а то, як звычайна - кніжкі няма, а прэзэнтацыя прызначаная, аўтарка прыяжджае, з акторкай дамоўлена, якія кавалкі будуць чытацца, нават цудоўны гурт пагадзіўся пасьпяваць. Баюся ссурочыць, таму пакуль не называю часу і месца (месца, усё адно, дагэтуль ня вызначанае, што мяне трошкі нэрвуе). Сачыце за абвесткамі, бо ўжо хутка.

А пакуль з нагоды дня Гераніма і хуткай прэзэнтацыі прапаную пагуляцца, як калісьці я гэта рабіла перад прэзэнтацыей Паўла Гюле.

Раздаю за проста так цытаты зь яшчэ ня выдадзенай па-беларуску ( але вось-вось…) кніжкі Вольгі Такарчук “Правек ды іншыя часы”! Хто сабе жадае кавалачак, зьвяртайцеся:)

Аўтаафтоп: Сініцы ў шыбу грукаюць, нібыта 30-га лістапада, а ня верасьня.

*

сьвяты, самапіяр, пераклад

Previous post Next post
Up