ПрайдзіСьвет

Sep 26, 2010 23:36

Далучуся-ка я таксама да пераможнага шэсьця новага нумара “ПрайдзіСьвету” па маёй фрэндстужцы.




Вось тут можна прачытаць кавалачак з майго перакладу “Правеку ды іншых часоў” Вольгі Такарчук.

Паколькі нумар “жаночы”, то для яго адмыслова адбіраліся часткі niemęskoosobowe:) Але хутка, вельмі хутка можна будзе нарэшце прачытаць усю кніжку цалкам і нават купіць і падпісаць у аўтаркі. Бо праз пару тыдняў (сачыце за абвесткамі!) Вольга Такарчук зьбіраецца наведаць Менск і я вельмі спадзяюся, што кніжка да таго часу ўжо зьявіцца.

*

Правек, піяр, пераклад

Previous post Next post
Up