Выстава салідарнасьці. Прымаем экспанаты.

Jan 11, 2011 23:58

Originally posted by arlona at Выстава салідарнасьці. Прымаем экспанаты.
Шаноўныя сябры!

Працягваем прымаць экспанаты для Выставы салідарнасьці: малюнкі, мастацкія вырабы, іншыя рэчы, што могуць мець сымбалічны сэнс.

Таксама зьбіраем цікавыя фотаздымкі добрай якасьці на тэму Плошчы і хвалі салідарнасьці, што пачалася пасьля яе.

Рабіце, калі маеце матэрыялы і магчымасьць, відэа-ролікі, прысьвечаныя падзеям. Мы прадэманструем іх на адкрыцьці.

Калі вы былыя сядзельцы - прыносьце свае турэмныя творы, запісы, дзёньнікі ды інш.!

Прымаем усё для выставы да 15 студзеня.

Выстава будзе разьмешчаная зь 19 студзеня ў памяшканьні на вул. Машэрава, 8, штаб-кватэра БНФ. 19-га студзеня аб 20.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё. Пра праграму распавядзем пазьней :) Дзяліцеся сваімі ідэямі!

Давайце разам зробім нашым героям прыемны падарунак на знак нашай удзячнасьці!

Кантактныя тэлефоны: (29) 6516127, (29) 3786905, (29) 6855239

Previous post Next post
Up