Просьба

Oct 31, 2010 15:26

Вось праблемка ў мяне завялася з якою сама не даю рады.
Справа ў тым, што здымаю я кватэру, на якой дафіга раслінак нам гаспадар пад апеку пакінуў. Джунглі сапраўдныя.
А я на кветачках не знаюся. І не разбіраюся. І рука ў мяне да іх цяжкая.
І лясы мае амазонскія пераўтвараюцца па-троху ў гербарый. Хутка можна будзе лісцікі расціраць ды замест гарбаты заварваць.
І ўсё было б нічога, але дужа сорамна перад гаспадаром будзе, очань уж харошы ён чалавек.
Дык вось, ці не падкажа хто кніжачку якую ў інтэрнэце, каб з малюнкамі была і каб я даведалася хаця б як мае сябры зялёныя называюцца і далей ці то гугліць, ці то людзей добрых пытацца магла, як жа ж мне гэты цуд прыроды сваімі ручкамі каравымі ратаваць?
Ну вееельмі патрэбна

ну ці можа хтосьці добры знойдзецца і па фотачках скажа што гэта за яно і як пра гэтае "яно" дбаць??? 
Previous post Next post
Up