Студэнцкае

Jan 26, 2011 01:18

У фрэндстужцы, аказваецца, даволі шмат выкладчыкаў, якія пішуць пра іспыты/залікі/кантрольныя. Са студэнтаў неяк не піша ніхто.
А я напішу.

Акрамя таго, што сэсія - пара вусьцішная, ёсць у ёй і свае плюсы.

Калі яшчэ можна так добра прыбрацца ў кватэры, перапрасаваць усе рэчы ды ўзгадаць пра свой пол і заняцца самаўдасканаленнем?)

Так вось дайшла да таго, што пачала рабіць гімнастыку, гатаваць стравы, якіх раней баялася і, о Божа!!, пафарбавала пазногці!

А каб пераказаць атмасферу ў пакоі даю кароткі опіс:
Сяжу на канапе ўся па-разумнаму абкладзеная кніжкамі, нататкамі, тэчкамі ды алоўкамі. Насупраць - крэсла, на якім - кампутар, пад якім - энцыклапедыя "Беларуская мова". На падлозе пад крэслам тапачкі, лак для пазногцяў і тры кубачкі. Першы тэрмакубачак без крышачкі - у ім зялёная гарбата, другі тэрмакубачак з крышачкай чакае пакуль асушу першы - у ім гарбатка з нейкімі зёлкамі, і трэці звычайны кубачак са звычайнай халоднай вадой на ўсялякі выпадак).
Сяжу такая ўся рамантычная і павольная з разумным відам і пішу першую за некалькі месяцаў нататку ў свой жывы дзённік.
Вось зараз дапішу - і чытаць Гідэнса...

Сэсія - цудоўная пара! Каб яшчэ не гэтыя іспыты!
Previous post Next post
Up