ПАХОДЖАННЕ: Калабрыя
Выхад: 4-6 порцый
Інгрэдыенты:
• 1 кг вялікіх баклажанаў,
• 2 вялікіх чырвоных салодкіх перцу,
• 2 зубчыка часнаку,
• 10 лісцяў мяты,
• 1 пучок базіліка,
• 250 г казінага сыра,
• аліўкавы алей,
• соль,
• перац.
Спосаб прыгатавання:
Абсмажыць салодкія перцы ў духоўцы. Пакласці ў папяровы пакет, шчыльна закрыць, даць астыць і ачысціць ад лупіны. Вымыць і абсушыць, выдаліць насенне і ўнутраныя перагародкі і нарэзаць на палоскі.
Вымыць і абрэзаць па краях баклажаны, нарэзаць іх тонкімі лустачкамі і выкласці на бляху, засланую пергаментам. Апырскаць 3 ст. лыжкамі аліўкавага алею, пасаліць, паперчыць і дадаць часнок, вычышчаны і парэзаны на палоскі. Запякаць у духоўцы пры тэмпературы 200°C на працягу 20 хвілін.
Вышмараваць прамавугольную форму аліўкавым алеем і выкласці слой з лустачак баклажанаў. Пасыпаць базілікам і лісцем мяты, прамытым, абсушаным і дробна нарэзаным. Выкласці па-над слой з салодкага перцу. Пасыпаць кавалачкамі казінага сыра. Працягваць паўтараць слаі, пакуль не скончацца інгрэдыенты, сканчаючы слоем з баклажанаў.
Прыціснуць усё добра і паставіць у лядоўню прынамсі на 4 гадзіны перад падачай.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.