Інгрэдыенты:
8 лустачак хлеба з кунжутам,
150 г сала,
4 інжыра,
1 гронка чырвонага вінаграда,
2 ст. лыжкі мёда,
1 ч. лыжка чорнага перцу,
1 ч. лыжка ягад ядлоўца,
2-3 галінкі чабора.
Спосаб прыгатавання:
Размалоць чорны перац разам з ягадамі ядлоўца. Дадаць трохі чабора, вымытага і нарэзанага, і перамяшаць.
Вымыць інжыр і нарэзаць тонкімі лустачкамі. Зняць вінаград з гронкі, вымыць і разрэзаць на палоўкі.
Абсмажыць лустачкі хлеба на грылі. Пакласці на талеркі. Раскласці па лустачках хлеба кавалачкі сала, інжыр, палоўкі вінаграда і трохі мёда. Пасыпаць прыгатаванай сумессю з чорнага перцу і адразу падаваць.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.