Канфіцюр з ягад і ванілі

Sep 06, 2012 21:57


Выхад: 4-5 слоічкаў па 250 г
Інгрэдыенты:
1 кг трускаўкі,
500 г маліны,
375 г ажыны,
125 г чарніцы,
1,1 кг цукру,
лісце базіліка,
1 флакон ванільнай эсэнцыі,
1/2 шклянкі сухога белага віна.
Спосаб прыгатавання:
Ачысціць і вымыць трускаўку, маліну, ажыну і чарніцу. Пакласці ў міску ягады, засыпаць цукрам, дадаць 4-5 лісцяў базіліка і ванільную эсэнцыю.
Даць пастаяць на працягу 4 гадзін. Перакласці ягады з утварыўшымся сокам у сатэйнік, дадаць віно і яшчэ некалькі лісцяў базіліка.
Давесці да кіпення, паменшыць агонь і варыць на працягу 30 хвілін, часта памешваючы і здымаючы пену. Даць сумесі астыць на працягу 10 хвілін, а затым пакласці ў блэндэр і буйна здрабніць.
Паставіць канфіцюр ізноў на слабы агонь і варыць яшчэ 30 хвілін. Разліць па слоіках і герметычна зачыніць вечкамі.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.





канфіцюр, зеляніна, ваніль, трускаўка, маліна, чарніцы, віно, ажына

Previous post Next post
Up