Выхад: 4-6 слоічкаў па 150 г
Інгрэдыенты:
1,6 кг персікаў,
1 л мінеральнай вады,
850 г цукру,
30 мл лікёру амарэта.
Спосаб прыгатавання:
Закіпяціць мінеральную ваду з цукрам і лікёрам да ўтварэння не занадта густога сіропу. Выключыць агонь, даць сіропу астыць і адставіць яго ў бок.
Тым часам, вымыць персікі, разрэзаць уздоўж напалову і выдаліць костачкі.
Пакласці персікі ў слоікі і заліць халодным сіропам. Герметычна зачыніць слоікі і кіпяціць іх на вадзяной лазні на працягу 3 хвілін. Даць ім астыць у вадзе, а затым выняць і перавярнуць. Пакінуць слоікі на 2 дня, затым пераставіць у кухонную шафу і захоўваць да ўжывання.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.