Кампот з чырвонай цыбулі і ванілі

Sep 06, 2012 21:54


Выхад: 4-5 слоічкаў па 250 г
Інгрэдыенты:
1,3 кг чырвонай цыбулі,
500 г цукру,
2 галінкі размарына,
1 ст. лыжка бальзамічнага воцату,
1 апельсін,
1/2 флакона ванільнай эсэнцыі.
Спосаб прыгатавання:
Ачысціць і нарэзаць чырвоную цыбулю, а затым замачыць яе ў халоднай вадзе на 2-3 гадзіны.
Пакласці цыбулю ў сатэйнік з цукрам і давесці да кіпення. Паменшыць агонь і варыць на працягу 40 хвілін. Дадаць нарэзаны размарын, бальзамічны воцат, сок і цёртую цэдру апельсіна, ванільную эсэнцыю. Варыць яшчэ 10 хвілін, дадаўшы, калі неабходна, 1 чарпак гарачай вады. Здрабніць сумесь у пюрэ блэндэрам. Паставіць на агонь яшчэ на 10 хвілін. Зняць кампот з агню і разліць па слоіках. Даць астыць, шчыльна зачыніць вечкамі і стэрылізаваць на працягу 20 хвілін. Праз 15 дзён кампот гатовы да ўжывання.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.





воцат бальзамічны, зеляніна, ваніль, памяранцы, цыбуля, кампот

Previous post Next post
Up