Віно: Favorita delle Langhe ці сухі сідр.
Выхад: 4 порцыі
Інгрэдыенты:
• 320 г пасты касерэче,
• 200 г зялёных памідораў,
• 1 зубчык часнаку,
• 1 пучок свежага базіліка,
• аліўкавы алей,
• соль,
• белы перац.
Спосаб прыгатавання:
Прамыць і ачысціць зялёныя памідоры, разрэзаць на чвэртачкі і змясціць у друшляк. Пасаліць і пакінуць на 15 хвілін, каб яны страцілі вільгаць.
Прамыць пад праточнай вадой лісце базіліка, абсушыць, нарэзаць палоскамі і захаваць цэлае лісце для ўпрыгожвання стравы. Ачысціць часнок, злёгку раздушыць і змясціць у вялікую міску. Затым дадаць зялёныя памідоры, нарэзаны базілік, 4 ст. лыжкі аліўкавага алею, свежамолаты белы перац па гусце, добра перамяшаць і пакінуць.
Тым часам, адварыць пасту ў вялікай колькасці кіпячай падсоленай вады. Зліць ваду, калі паста будзе "аль дэнтэ", і перамяшаць з салатам з зялёных памідораў. Пасаліць пасту, калі неабходна, раскласці па парцыённых талерках, упрыгожыць пакінутым лісцем базіліка і падаваць.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.