Варэнне з зялёных памідораў

Sep 02, 2012 17:33


Выхад: 4 слоічкі па 150 г
Інгрэдыенты:
1 кг зялёных памідораў,
1 цытрына,
500 г цукру.
Спосаб прыгатавання:
Вымыць і высушыць 1 кг зялёных памідораў, затым нарэзаць іх на маленькія кавалачкі і даць ім увабраць сок 1 цытрыны на працягу 3 гадзін.
Зліць вадкасць з памідораў, змясціць іх у сатэйнік з цукрам і варыць на ўмераным агні на працягу 2 гадзін.
Пасля гэтага, даць варэнню астыць і яно гатова да ўжывання, ці захоўваць яго на працягу некалькіх месяцаў у шкляных слоіках, зачыненых герметычна.
Выдатна спалучаецца з тасканскім сырам пекарына, свежым сырам рыкота ці іншымі сырамі.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.





варэнне, зялёныя памідоры

Previous post Next post
Up