Шалвея ў кляры

Aug 31, 2012 21:14


ПАХОДЖАННЕ: Лігурыя
Віно: Golfo del Tigullio Spumante ці Gavi Spumante.
Выхад: 4 порцыі
Інгрэдыенты:
• 200 г вялікага лісця шалвеі,
• 100 г мукі,
• 1 яечны бялок,
• 100 мл піва,
• аліўкавы алей,
• соль.
Спосаб прыгатавання:
У міску ўсыпаць муку са 1 ст. лыжкай аліўкавага алею і дробкай солі, затым павольна ўліць піва, памешваючы венцам да атрымання аднастайнай сумесі. Накрыць міску кухонным ручніком і даць цесту пастаяць на працягу 30 хвілін.
Тым часам, вымыць лісце шалвеі і пакласці іх для прасушкі на папяровыя ручнікі.
Перад смажаннем, узбіць яечны бялок да моцнай пены з дробкай солі і дадаць у цеста, акуратна памешваючы лыжкай.
Апусціць лісце шалвеі ў цеста, даць яму сцячы, затым смажыць некалькі лісцяў за адзін раз у вялікай колькасці гарачага аліўкавага алею. Выняць шумоўкай, пакласці іх на папяровыя ручнікі і адразу падаваць.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.





зеляніна, яечныя бялкі, піва, мука

Previous post Next post
Up