Саладосць садавіны і пікантнасць гарчыцы надаюць глыбіню густу гэтай італьянскай заправе. Падаваць разам з мясам ці рыбай, ці з хлебам і сырам да ежы.
Выхад: 2 шклянкі
Інгрэдыенты:
1/3 шклянкі сухога белага віна,
1/4 шклянкі сухой гарчыцы,
450 г нарэзаных персікаў,
1 шклянка чарэшні без костачак,
1 шклянка цукру,
цэдра і сок 1/2 апельсіна,
1 ч. лыжка буйнай солі.
Узбіць разам віно і гарчыцу ў місцы. Змяшаць персікі, чарэшню, цукар, апельсінавую цэдру і сок, і соль у вялікім сатэйніку на ўмераным агні. Дадаць вінна-гарчычную сумесь. Варыць 20 хвілін. Даць астыць. Астудзіць да выкарыстання (да 3-х дзён).
© Святлана Калтовіч, 2012 г.