Вішнёвая мастарда

Jul 24, 2012 21:56

450 г вішань без костачак,

1/3 шклянкі цукру,
1/3 шклянкі бальзамічнага воцату,
1/4 шклянкі чырвонага віна,
1/2 ч. лыжкі марской солі,
1/2 ч. лыжкі свежамолатага чорнага перцу,
1/4 ч. лыжкі молатага духмянага перцу,
2 ст. лыжкі дыжонскай гарчыцы.

Змяшаць усё, акрамя дыжонскай гарчыцы, у маленькім сатэйніку. Давесці да кіпення, затым зменшыць агонь і варыць да кансістэнцыі кетчупа на працягу 1 гадзіны на слабым агні. Змяшаць з дыжонскай гарчыцай, зняць з агню і заправіць, калі неабходна.

Здрабніць вішні ў блэндэры ці кухонным камбайне, калі вы аддаяце перавагу гладчэйшай тэкстуры.

Захоўваць у зачыненым слоіку ў лядоўні на працягу 2 тыдняў.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.



спецыі, гарчыца, воцат, совус, вішня, віно

Previous post Next post
Up