Бліновы торт з вэнджаным ласосем

Feb 20, 2012 20:01



Выхад: 6 порцый
500 г нарэзанага вэнджанага ласося,
550 г мяккага сметанковага сыра,
2 ст. лыжкі малака,
2 ст. лыжкі дробна нарэзанай шніт-цыбулі,
2 ч. лыжкі каперсаў, прамытых, нарэзаных, плюс дадаткова для падачы,
2 ч. лыжкі цытрынавага соку, плюс долькі для падачы,
зялёны салат для падачы.
Для бліноў (каля 25 шт.):
1 шклянка пшанічнай мукі,
1 1/4 шклянкі малака,
2 яйкі,
40 г несалёнага сметанковага масла, расьцепленнага, плюс дадаткова для смазвання,
аліўкавы алей для смажання.
Вышмараваць алеем раздымную форму для выпечкі дыяметрам 20 см і заслаць харчовай плёнкай, дазваляючы ёй ладна звісаць па баках.
Прыгатаваць бліны. Змяшаць муку, малако, яйкі і сметанковае масла ў кухонным камбайне, пасаліць і паперчыць, затым перамяшаць да атрымання аднастайнай масы. Пераліць цеста ў гарлач, затым пакінуць пры пакаёвай тэмпературы на 30 хвілін.
Тым часам, буйна пасекчы 150 г вэнджанага ласося і адкласці ў бок. Пакласці пакінуты ласось у чысты кухонны камбайн разам са сметанковым сырам, малаком, шніт-цыбуляй, каперсамі, цытрынавай цэдрай і сокам.
Здрабніць да атрымання аднастайнай масы, затым перакласці ў міску і злучыць з сечаным ласосем.
Вышмараваць аліўкавым алеем патэльню дыяметрам 20 см і паставіць на ўмераны агонь.
Выліць 1/4 шклянкі цеста ў патэльню. Смажыць па 1-2 хвіліны з кожнага боку да светла-залацістага колеру. Складаць бліны ў стосік, чаргуючы з лістамі пергамента. Даць астыць.
Сабраць бліновы торт. Скласці бліны ў падрыхтаваную форму для выпечкі, змазваючы кожны тонкім слоем рыбнага начыння і накрываючы бліном. Накрыць бліновы торт звісаючай харчовай плёнкай, затым прыціснуць грузам. Паставіць у халадзільнік на ўсю ноч для застывання.
Перад падачай перакласці бліновы торт на талерку, затым нарэзаць на кавалачкі і падаваць з долькамі цытрыны і зялёным салатам.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.

Віншую з Масленіцай!



мучныя стравы, каперсы, шніт-цыбуля, сыр, бліны, ласось

Previous post Next post
Up