Крэветка на бульбяным блінцы з соусам манга

Dec 30, 2011 03:26


Інгрэдыенты:
крэветка - 1 шт. 
бульба - 1 шт.
сыр - 50 г
мікс салатаў (рукала, айсберг, фрызэ) - 10 г
Для соусу:
пюрэ манга - 20 г
вяршкі 33%-ныя - 20 г
соль, перац - па гусце
Спосаб прыгатавання:
  1. Бульбачку натры на буйнай тарцы і пасмаж з яе два блінца таўшчынёй 3-4 мм на алеі.
  2. Сыр натры на тарцы. Пакладзі на адзін гатовы бульбяны блінец, закрой іншым і абсмаж з двух бакоў, каб сыр усярэдзіне трохі расплавіўся.
  3. У крэветкі адрэж галаву, убяры панцыр і чорны спінны канальчык. Хвосцік пакінь. Вычышчаную крэветку разрэж уздоўж напалову, але не да канца. Сакрэт: Тыгровых запатрабуецца 2 крэветкі, дробных «піўных» - 5-6 штук.
  4. Абсмаж падрыхтаваную крэветку на алеі. 
  5. Прыгатуй соус: пюрэ манга (гатовае ці зробленае са свежага фрукта) давядзі да кіпення, улі тлустыя вяршкі, пасалі і паперчы.
  6. Сервіруй закуску - бульбяныя блінцы з сырам пакладзі на талерку, закрой мікс-салатам і дадай абсмаленую крэветку.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.



спецыі, салатнае лісце, сыр, вяршкі, закуска, крэветкі, манга, бульба

Previous post Next post
Up