Жульен з кальмараў

Dec 30, 2011 03:06


Вам спатрэбіцца:

кальмары - 700 г
цыбуля рэпчатая - 2 шт.
сухія грыбы - 19 шт.
смятана - 2 шклянкі
соль
перац - па гусце
цёрты сыр. 
Кальмары ачысціце, прамыйце, нарэжце саломкай і абсмажце на алеі. Цыбуліну спасеруйце з загадзя замочанымі ў малацэ сухімі грыбамі (можна ўзяць і свежыя).
Кальмары і грыбы змяшайце, заліце смятанай, пасоліце, паперчыце і давядзіце да кіпення. Затым перакладзяце сумесь у формачкі, пасыпце цёртым сырам і запячыце ў духоўцы да гатоўнасці.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.



спецыі, стравы з морапрадуктаў, смятана, кальмары, грыбы, сыр

Previous post Next post
Up