З падслуханага - пэрліны народнай, млін, "мудрасьці" - 3

Jan 23, 2009 11:08


Адна разумная дзяўчына (не бландзінка) іншай:

- Мне говорили, в Америке нового президента назначили только для того, чтобы он подписал какие-то бумаги, чтобы доллары обесценить, а потом вообще отменить.

А што, усё лагічна, жыве яна фізычна ў Беларусі, а медыйна (як і большасьць тутэйшых) - у Расеі. І там і там вынікі выбараў прызначаюць, усё правільна. А што яны кажуць, што нібыта там выбар залежыць ад грамадзтва - дык хто ж у нас газетам верыць замежным, там жа толькі прапаганда, гэта толькі ў нас усе чэсныя і пішуць як трэба. І курсы валют, і ўвогуле ўсе эканамічныя паказчыкі - усё ж нехта загадам прызначае, мы ж не маленькія, разумеем.

палітыка, Пінск, падслуханае, Беларусь, грошы, жартачкі, нарысы

Previous post Next post
Up