Не магу зразумець

Jan 15, 2008 14:17




Не магу зразумець, чаму Пінская Катэдра амаль ўвесь час стаіць замкнёная. У гэтую нядзелю (нядзеля, маёй думкай - ужо дастатковая нагода, каб касьцёл быў адчынены праз цэлы дзень) да таго ж было вялікае сьвята, але днём Катэдра стаяла цёмнай і зачыненай.

Што, ціпа днём ніхто туды не зазірае? І ніколі ніхто да касьцёла днём не зойдзе, калі ён так і будзе сустракаць наведнікаў клямкай на дзьвярах.




Пра тое, што няма ані расклада службаў, ані шыльдачкі, якая бы паказвала, якая з брамаў - уваход да касьцёла, а якая вядзе да курыі, аніякай інфармацыі, ані, я ўжэ скардзіўся.

Зразумела было бы, каб на горад быў адзін сьвятар-пэнсыянэр, але ж пры катэдры і курыя, і сэмінарыя месьцяцца, тлум сьвятароў, сясьцёр ды братоў, клерыкаў - і такое бязладзьдзе ды абыякавасьць... Касьцёл толькі для сваіх? (Як падзамочны запіс у LJ :)) ) Дык гэта болей пасавала бы сэкце якой.

Не разумею.

сьвята, царква, photos, Пінск, фота, Беларусь, касьцёл

Previous post Next post
Up