На перадапошнім прыпынку ў аўтобус зайшоў усмешлівы кантралёр, і паехаў далей, на Аўтастанцыю, без "зайцоў". Я спусцілася ў метро, і акурат паспела перад тым, як зачыняцца дзьверы патрапіць у вагон. Далей, недзе на прамежку між станцыямі "Партызанская" і "Трактарны завод", мае вочы чыталі наступнае: "Там, дзе вайна, там няма высакародства (па-за прыватна-канкрэтнай сітуацыяй). У бруд і кроў упэцкаваюцца ўсе. Там, дзе вайна, там няма герояў і антыгерояў, ёсць толькі пакутнікі і ахвяры". Гэтыя радкі належаць Валянціну Акудовічу. Зараз чытаю "Код адсутнасці" названага аўтара. Кніга не пра вайну. Пра беларусаў, гісторыя нас. Натуральна раю.