Доўгачаканы дзень настаў. У мяне тэмпература, але невялікая - спядзяюся, што будзе добрае надвор'е, таму рушым у Вязынку. (Ды й Янку ж абяцала, што паедзем Вясну гукаць) На месцы пачаўся дождж. Шэрыя хмары і ледзь бачны арыёл сонейка - недзе далёка, падавалася нават, што зусім не ў нашым вымярэнні. Мне холадна і золка. Адбіваю чачотку, каб адчуваць у сабе жыццё. Яначцы падабаецца. Новая атмасфера, шмат людзей. Можна карагоды вадзіць, альбо танчыць, альбо на арэлях катацца - заняцця ёсць чым, карацей.
Наконт увагі фатографаў.
Мне так і не далі нармальна сфатаграфаваць майго дзіцёнка. Толькі я падрыхтуюся, як прыляетае "коршун", а за ім шчы парачка-тройка...
Я сама фатогрфаф. Але беспардоннасць большасці фатографаў мяне ўводзіць у журботу. Калі сама раблю рэпартаж, страюся рабіць так, каб ні ў якім разе не перашкоджваць удзельнікам, і іншым, хто працуе.(гэта ж элементарная этыка) Учора ж - гэта быў жах. Нават патузацца паспелі фатографы, што дужа мне падпсавала настрой. Такое, падавалася б, светлае свята. Мне падаецца, што незалежна ад таго, працуеш ты, ці не - трэба заставацца чалавекам. Старацца радавацца жыццю і наваколлю.
Калі коратка. То засмуціў мяне ўчорашні дзень. Мо, тое ўплыў хваробы.
зы. гукалі Вясну, а калі ранкам глянула ў вакно - пабачыла Зіму (:
upd: пояс не паспелі скруціць але, падаецца, выглядае і без яго няблага (: