Мінулай нядзеляй, я традыцыйна стартанула на адкрыццё сезону гульні па гарадскім арыентаванні "Адрыў". Арганізацыя і КП-шачкі, як заўжды былі на ўзроўні. І, нагодай чыркануць у жж-шачку сталі шматлікія графіці на маршруце. Таму, любіцелей стрыт арту прашу пад кат.
вул. Чырвонаармейская, 20
вул. Азгура, 1А, а з адваротнага боку агароджы - графіці коціка з нітачкамі
вул. Першамайская, 24к1
Да гэтых двух пунктаў, мае ножкі адмовіліся мяне несці, таму фотачак няма. Але, я бачыла ў сеціве - графіці там вартыя!
вул. Фабрычная, 22
вул. Будзёнага, 30
Выпадкова напаткала ось такое графіці па вуліцы Румянцава, 13.
у каментарах да гэтай фотачкі, дадалі, што праз квартал у дворыку, таксама пасяліўся коцік (: