Вось уласна кажучы, тое, чаму было аддадзена паўтары месяцы жыцця, з якіх два тыдні штудый адбываліся ў Беларусі, а два тыдні ў Польшчы.
І прадметы былі куды цікавей, чым калісці ў інстытуце. Асабліва што тычна практычных заняткаў ;)
Дарэчы надта рэкамендую прыняць удзел у гэтай міжнароднай летняй школе пад патранажам міністэрстваў культуры двух краінаў усім тым, хто займаецца пытаннямі аховы гістарычнай спадчыны. Тэмы штогод заяўляюцца розныя, наступны пятнаццаты па ліку курс вывучае канкрэтна помнікі архітэктуры: асобна і ў комплексах збудаванняў.Зрэшты запрашаюць да навучання усё ж не ўсіх, але паспрабаваць варта.