Ідэальныя гарады патрабуюць ідэальнага засяроджання. Таму апошнія некалькі дзён праляцелі знадта, занадта імкліва, як вецер стагоддзяў, які ўзняўся ад кардо «Roma Sankta», пранёсся над прэторыем Ламбезіса, узвіў у неба леташняе лісце на Нясвіжскім дэкуманусе і цяпер, вось ужо дзьме ў спіну, падштурхоўвае да дзьвярэй, за якімі чакае неўзабаве вандроўнікаў, будучых звышакадэмічна кваліфікаваных ;) ахоўнікаў спадчыны панна Варшава і пан Кракаў. Такім чынам, выбачаюся перад тымі, з кім не атрымалася звязацца апошнім часам і перад тымі, каму не паспяваю адказаць, абяцаю выправіць усе свае правіны роўна цераз два тыдні. Канешне ж ва ўсім вінаватая не я, а выключна каштоўны вецер у маёй галаве...
Дарэчы ў зборах і стварэнні дыплома мне вельмі дапамагла гэтая цудоўная кніга, якая, як я спадзяюся, ўжо з’явілася і на старонках сайта
Radziwill.by