(no subject)

Nov 25, 2011 10:02

крок ідучы за крокам -
маё павяртаньне
назаўжды не пазбыцца
салодкай памяці
ня можна ніяк ізьведаць
дарогу ночы:
ці ападзе на зямлю
бяз думак
пра цёплыя зоры?

малітва сон разрывае
разьвіднелася
год ляціць наўздагон
суседняму
а хто я такі бязь лісьця?
хто ж я такі бяз кораня?
кім жа тады мне стаць
у гэтым сьвеце пачаткаў?
кім жа тады?

ў

Previous post Next post
Up