зусім несакрэтны маналог зь нічым

Nov 15, 2011 01:04

Памятаеш, як разам мы вудзілі сонную рыбу
Сонца? Як убіралі мае валасы ў косы?
Як нашыя рукі-крукі збіваліся аб каленкі,
І дождж у жніўні, і крыкі да маці: “Ня мокнем”?

Бегма, ножку ўбок павярнуць, паплакаць,
Назаўтра можна ня йсці ў школу, кульгаеш.
Раніцою ўбачыцца цвёрда, калі ўсе на рабоце,
І хавацца доўга ў шафе ад неспадзяванак.

Поўзаць па дахах, падаць у метро па п’яні,
Баяцца блізкай смерці і нікога больш не баяцца...
Цяпер мы: адною нагой у моры зялёнай твані,
Другой - падсыпаем пясок у манную кашу.

Нам болей ня ўспомніць свае нецяжкія імёны.
Ды што імёны, мы ў люстра сябе не пазнаем,
Я бачу цябе на вуліцы ў мясарубцы і не ўважаю:
Мне палічыць да двух і ты паступова знікнеш.

Ты хочаш мяне паклікаць і не наважаешся -
Упарта ідзеш па справах з раўнюткаю спінай.
Мы ўсё разумеем. Кінься, я не абражаюся.
У адно імгненне дарослымі самі сталі мы.

Калі:
Я зноў дзяўчынка з бялюткімі валасамі,
А ты пераскокваеш смела праз пяць прыступак,
Тады:
Мне не кінуць цябе паміраць ад хранічнае стомы,
Божачка, ты больш ніколі тут не памрэш, павер мне.

ў

Previous post Next post
Up